Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Цыпрас: Грэцыя нязгодная з санкцыямі супраць Расеі


 Алексіс Цыпрас, кіраўнік ураду Грэцыі

Алексіс Цыпрас, кіраўнік ураду Грэцыі

Напярэдадні візыту ў Маскву кіраўнік ураду Грэцыі заявіў аб нязгодзе сваёй краіны з санкцыямі Захаду супраць Расеі.

«Мы ня згодныя з санкцыямі. Я лічу, што гэта дарога, якая вядзе ў нікуды. Я прыхільнік пункту гледжаньня, што неабходны дыялёг, дыпляматыя, трэба сесьці за стол перамоваў і знайсьці рашэньні па буйных праблемах» — сказаў Алексіс Цыпрас у інтэрвію агенцтву ТАСС.

Цыпрас, які першапачаткова меркаваў наведаць Маскву ў траўні, перанёс свой візыт на 8 красавіка.

Палітычныя камэнтатары мяркуюць, што Грэцыя заігрывае з Масквой для таго, каб умацаваць сваю пазыцыю ў перамоўным працэсе па выплаце даўгоў міжнародным крэдыторам.

«Мы можам наладзіць супрацоўніцтва, якое дасьць Грэцыі магчымасьць экспартаваць сельскагаспадарчыя тавары ў Расейскую Фэдэрацыю. Вы ведаеце, што ў апошнія гады па гэтых адносінах быў нанесены ўдар, таму што ўлады ў маёй краіне не рабілі таго, што маглі б зрабіць, каб пазьбегнуць гэтай бессэнсоўнай палітыкі санкцый з-за напружанасьці ва Ўкраіне» — цытуе Цыпраса ТАСС.​

XS
SM
MD
LG