1. Дубавец, Сяргей. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду. Радыё Свабода, 2012.
2. Кісялёў, Генадзь. Смак беларушчыны. Мінск: Лімарыус, 2013.
3. Крэпак, Барыс. Вяртаньне імёнаў: нарысы пра мастакоў. У 2 кн. Мінск: Мастацкая літаратура, 2014.
4. Навумчык, Сяргей. Дзевяноста першы. Год незалежнасьці вачыма ўдзельніка. Радыё Свабода, 2013.
5. Някляеў, Уладзімір. Знакі прыпынку. Мінск: Лімарыус, 2013.
6. Федарэнка, Андрэй. Сечка. Мінск: Галіяфы, 2012.
7. Шапран, Сяргей. Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо сам-насам з Барадуліным. Мінск: Логвінаў, 2011.
Імёны трох пераможцаў будуць абвешчаны ў сярэдзіне красавіка 2015 году.
Трох пераможцаў конкурсу вызначыць журы ў складзе: старшыня сэкцыі непрыдуманай літаратуры ў Саюзе беларускіх пісьменьнікаў, сябра Управы ЗБС «Бацькаўшчына», галоўны рэдактар альманаха «Запісы БІНіМ», кандыдат гістарычных навук Натальля Гардзіенка; сябра Управы ЗБС «Бацькаўшчына», загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх выданьняў Прэзыдэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь Валер Герасімаў; сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, кандыдат філялягічных навук Віктар Жыбуль; дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіву-музэю літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка; літаратуразнаўца, сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАНБ, кандыдат філялягічных навук Ганна Кісьліцына; літаратуразнаўца, сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, супрацоўнік рэдакцыі часопіса «Маладосьць» Ціхан Чарнякевіч; дырэктар выдавецтва «Лімарыус» Марына Шыбко.
***
Прэмія імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў за кнігу ў галіне непрыдуманай літаратуры была заснаваная зь ініцыятывы Тамары Стагановіч-Кольбы, дачкі беларускіх эмігрантаў Аляксандра Стагановіча (1890-1988) і Марыі Стагановіч (1898-1995), якая пажадала ўшанаваць памяць пра бацькоў і падтрымаць непрыдуманую літаратуру ў Беларусі. Успаміны Аляксандра і Марыі Стагановічаў выйшлі нядаўна асобнымі кніжкамі ў Беларусі.
Партнэрамі ў арганізацыі конкурсу і ўручэньні прэміі выступаюць: Беларускі інстытут навукі і мастацтва, ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў», МГА «Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына», выдавецтва «Лімарыус».
На прэмію могуць быць вылучаны кнігі, напісаныя ў галіне непрыдуманай літаратуры наступных жанраў: мэмуары, успаміны, дзёньнікі, эпісталярная спадчына; біяграфіі; травэлогі (падарожныя нататкі); дакумэнтальная проза.
На першую Прэмію імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў вылучаліся кнігі, апублікаваныя ў Беларусі на беларускай мове ў 2011-2014 гг.