Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежныя крымскататарскія СМІ закрыюць 1 красавіка


Практычна ўсе незалежныя крымскататарскія сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку дзіцячыя, будуць закрытыя ў поўнач 1 красавіка па заканчэньні тэрміну перарэгістрацыі паводле расейскага заканадаўства, заяўляюць у праваабарончай арганізацыі Amnesty International, адзначыўшы, што гэта спроба ўлады прымусіць замаўчаць іншадумцаў.

«Гэты абуральны факт наступу на свабоду слова, прадстаўлены ў выглядзе адміністрацыйнай працэдуры, зьяўляецца грубай спробай задушыць незалежныя сродкі масавай інфармацыі, прымусіць маўчаць іншадумцаў і запалохаць крымскататарскі народ», — адзначаюць у арганізацыі.

Усе СМІ ў Крыме былі абавязаныя перарэгістравацца ў адпаведнасьці з расейскім заканадаўствам у красавіку 2014 года. Аднак тым мэдыя-рэсурсам, якія вяшчаюць на крымскататарскай мове, было неаднаразова і беспадстаўна адмоўлена ў рэгістрацыі.

«Гэтыя закрыцьці адзначылі апошнюю стадыю ў наступе на правы чалавека ў Крыме, уключаючы свабоду выказваньня меркаваньняў, цяжар якога адчувае на сабе прыгнечанае крымскататарская меншасьць», — сказаў Дзяніс Крывашэеў, намесьнік дырэктара праграмы Amnesty International па Эўропе і Цэнтральнай Азіі.

30 сакавіка стала вядома, што крымскататарская расейскамоўная газэта «Голас Крыму» атрымала пасьведчаньне аб рэгістрацыі СМІ ад Раскамнагляду. Цяпер выданьне называецца «Голас Крыма New». Наклад — 6000 асобнікаў.

Тэлеканал «Ляле», радыё «Мэйдан», радыё «Лідэр», партал «15 хвілінаў», якія ўваходзяць у мэдыяхолдынг ATR, па-ранейшаму знаходзяцца пад пагрозай закрыцьця з 1 красавіка.

XS
SM
MD
LG