Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Левада-цэнтар»: 45% расейцаў апраўдваюць сталінскія рэпрэсіі


Толькі чвэрць расейскіх рэспандэнтаў згодныя з тым, што Сталіна можна назваць дзяржаўным злачынцам, 57 адсоткаў выказваюцца супраць такой ацэнкі.

45 адсоткаў жыхароў Расеі лічаць апраўданымі ахвяры, якія панёс савецкі народ у эпоху Сталіна. У 2012 годзе такіх людзей было амаль удвая менш, піша расейскае выданьне «Ведомости» са спасылкай на апытаньне, праведзенае ў сакавіку «Левада-цэнтрам».

Адначасова істотна зьменшылася колькасьць людзей, якія лічаць, што ахвяры нічым нельга апраўдаць. Толькі чвэрць рэспандэнтаў згодныя з тым, што Сталіна можна назваць дзяржаўным злачынцам, 57 адсоткаў выказваюцца супраць такой ацэнкі. Траціна апытаных расейцаў ставяцца да Сталіна з павагай, траціна — з абыякавасьцю.

У апытаньні, праведзеным «Левада-цэнтрам» сёлета ў студзені, больш за палову расейцаў станоўча ацанілі ролю Сталіна ў гісторыі Расеі.

Выступаючы на пасяджэньні прэзыдэнцкага Савету па правах чалавека, Мікалай Сванідзэ заявіў, што маральная рэабілітацыя Сталіна, якая будзе ўзмацняцца перад Днём Перамогі, будзе азначаць асабістую абразу для мільёнаў людзей і можа прывесьці да расколу ў грамадзкай думцы.

На мінулым тыдні актывісты «Моладзевага Яблыка» правялі ў Маскве антысталінскую акцыю пад лёзунгам «Забываючы пра ахвяраў, вы самі становіцеся катамі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG