Лінкі ўнівэрсальнага доступу

васьмібітны чалавек мае роўна восем рысаў. ён размаўляе кароткімі, вельмі кароткімі сказамі, мае адзін погляд на жыцьцё, чытае толькі кнігі пра мянтоў, ходзіць толькі адным шляхам дом — праца — крама/бутэрбродная — дом, п’е і есьць толькі тое, што звычайна, і нічога іншага альбо новага не дадае. васьмібітны чалавек глядзіць толькі адзін тэлеканал і чытае толькі адну газэту, і мае адно меркаваньне пра будову сьвету, як і шануе толькі аднаго прэзыдэнта. васьмібітны чалавек жыве ў краіне, дзе канстытуцыя і законы ўсё яшчэ захаваныя на дыскеце.

а. і. бацкель

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG