Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трыбунал ААН вырашыў зноў арыштаваць Шэшаля


Ваіслаў Шэшаль з прыхільнікамі паляць сьцяг НАТО на мітынгу ў Бялградзе 24 сакавіка
Ваіслаў Шэшаль з прыхільнікамі паляць сьцяг НАТО на мітынгу ў Бялградзе 24 сакавіка

Міжнародны трыбунал ААН па былой Югаславіі прыняў рашэньне аб паўторным затрыманьні лідэра сэрбскіх нацыянал-радыкалаў Ваіслава Шэшаля, палічыўшы, што той парушыў умовы вызваленьня.

60-гадовы Ваіслаў Шэшаль быў адпушчаны ў мінулым лістападзе пасьля 12 гадоў знаходжаньня ў месцах пазбаўленьня волі, але прысуд у дачыненьні да яго так і не быў вынесены. Па вяртаньні ў Бялград ён стаў выступаць па тэлебачаньні і радыё, адстойваючы ідэі ваяўнічага нацыяналізму, якія ён у мінулым ужо распаўсюджваў у ходзе кровапралітнага распаду Югаславіі ў 1990-я гады.

У сьнежні пракуроры Трыбуналу ў Гаазе заявілі, што Шэшаль парушыў сваё абяцаньне не займацца палітычнай дзейнасьцю па вяртаньні ў Сэрбію і заклікалі судзьдзяў вярнуць яго пад варту.

«Ён ясна паказаў, што стан яго здароўя не зьяўляецца перашкодай для непрымальных публічных заяў, якія адыгрываюць падпальшчыцкую ролю і абразьлівыя для ахвяр яго злачынстваў,» — гаварылася ў заяве пракурораў.

Тады ж Шэшаль заявіў у інтэрвію агенцтву Reuters, што не зьбіраецца добраахвотна вяртацца ў Гаагу.

Шэшаль абвінавачваецца ў распальваньні міжэтнічных канфліктаў, якія прывялі да забойстваў, этнічных чыстак і іншых ваенных злачынстваў у Харватыі і Босьніі.

Каб дамагчыся вяртаньня Шэшаля ў Гаагу сэрбскі ўрад будзе абавязаны арыштаваць яго і экстрадаваць. Урад узначальвае Аляксандр Вучыч, былы блізкі паплечнік Шэшаля. У 2008 годзе Вучыч адмовіўся ад ультранацыяналізму свайго старога настаўніка і зрабіўся прыхільнікам далучэньня Сэрбіі да Эўразьвязу.

Прадстаўнікі сэрбскіх уладаў назвалі цяперашняе рашэньне Гааскага трыбуналу «заблытаным» і паведамілі, што цягам некалькіх дзён вырашаць як дзейнічаць далей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG