Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Голыя грудзі Femen супраць Марын Ле Пэн


Актывісткі жаночай арганізацыі FEMEN ў нядзелю, 29 сакавіка, агаліліся перад лідэрам францускай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Ле Пэн.

Інцыдэнт адбыўся ў камуне Энэн-Бамон на поўначы Францыі, куды Ле Пэн прыбыла для ўдзелу ў другім туры мясцовых выбараў.

У 11 гадзін Марын Ле Пэн прыехала да ўчастку для галасаваньня ў кампаніі мэра Энэн-Бамон Стыва Брыруа, дзе яе ўжо чакалі чатыры аголеныя па пояс ўдзельніцы Femen. На грудзях жанчын былі намаляваныя эмблемы «Нацыянальнага фронту», яны трымалі плякаты «Je suis fasciste» («Я фашыст»), выкананыя ў тым жа стылі, што і плякаты «Je suis Charlie» (лёзунг акцыі салідарнасьці з супрацоўнікамі парыскага сатырычнага часопісу, забітымі ў студзені ісламскімі экстрэмістамі).

Марын Ле Пэн не стала камэнтаваць інцыдэнт, аднак выказала надзею на тое, што яе партыя здолее атрымаць «некалькі дзясяткаў месцаў» ў выніку выбараў. Неўзабаве пасьля маніфэстацыі Femen палітык пакінула месца здарэньня.

Паводле экзіт-полаў Францускага інстытуту сацыялягічных дасьледаваньняў Ipsos, правацэнтрысцкая кааліцыя зможа атрымаць лідэрства ў 64-70 дэпартамэнтах краіны. Сацыялістычная партыя разам з саюзьнікамі мае шанцы захаваць за сабой 30-37 дэпартамэнтаў. Нацыяналісты з «Нацыянальнага фронту» на чале з Марын Ле Пэн імаверна могуць атрымаць уладу толькі ў адным дэпартамэнце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG