Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Сорас гатовы ўкласьці ва Ўкраіну мільярд даляраў


Прэм'ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк сустракаецца з Джорджам Сорасам у Кіеве 5 сакавіка.
Прэм'ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк сустракаецца з Джорджам Сорасам у Кіеве 5 сакавіка.

Паводле амэрыканскага мільярдэра, у яго ўжо ёсьць канкрэтныя ідэі, зьвязаныя, да прыкладу, з фінансаваньнем інфраструктурных праектаў і сельскай гаспадаркі.

Інтэрвію з мільярдэрам і філянтропам апублікавала аўстрыйская газэта Der Standard.

Фінансіст мяркуе, што Захад мог бы дапамагчы Ўкраіне стаць больш прывабнай для інвэстараў, у тым ліку, шляхам зьніжэньня ставак па крэдытах. Сорас гатовы ўкласьці грошы, калі заходнія краіны падтрымаюць там прыватныя інвэстыцыі.

Міжнародны валютны фонд у гэтым месяцы ўхваліў выдзяленьне Ўкраіне фінансавай дапамогі на 17,5 мільярдаў долараў.

26 сакавіка кітайская кампанія CITIC Construction заявіла, што дасьць Украіне крэдыты на суму 15 мільярдаў даляраў пад нізкія працэнты, каб садзейнічаць будаўніцтву даступнага жыльля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG