Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пагадненьне наконт ядзернай праграмы Ірану пад пытаньнем


У Швэйцарыі аднавіліся перамовы па ядзернай праграме Ірану. Заўтра мінае тэрмін, калі мусіць быць заключанае пагадненьне наконт скарачэньня ядзернай праграмы Тэгерану.

Аднак заходнія дыпляматы кажуць, што незразумела, ці атрымаецца заўтра дасягнуць кампрамісу. Дыпляматы заявілі пра гэта на ўмовах ананімнасьці пасьля сёньняшняй сустрэчы міністраў замежных спраў Вялікабрытаніі, Кітаю, Францыі, Расеі, ЗША, Нямеччыны і Ірану ў швэйцарскай Лазане.

Міністар замежных справаў Нямеччыны Франк Вальтэр Штайнмаер не выключае крызысу ў перамовах:

«Пакуль усё ідзе добра, але гэта можа зьмяніцца праз супярэчнасьці, якія яшчэ не былі вырашаныя. Гэтак здараецца амаль заўсёды ў такіх перамовах, дзе стаўкі высокія і ў якіх мы адчуваем адказнасьць ня толькі за сябе, але за ўсіх астатніх, якія не за сталом».

Паводле дыпляматаў, найбольш складаныя пытаньні былі зьвязаныя з працягам абмежаваньняў па ядзернай дзейнасьці Ірану на 10 гадоў, адмены санкцый ААН супраць Ірану і іх аднаўленьня, калі Тэгеран ня выканае дамоўленасьці. 31 сакавіка мінае тэрмін, які прызначыла міжнародная супольнасьць і Іран, каб дасягнуць дамоўленасьці, каб Тэгеран значна абмежаваў аб’ём сваёй ядзернай праграмы. У абмен заходнія краіны здымуць накладзеныя на Іран санкцыі. Канчатковую дамоўленасьць паміж шасьцю вядучымі дзяржавамі сьвету і Іранам павінны заключыць да канца чэрвеня. Сярод заходніх краінаў ёсьць падазрэньні, што Іран спрабуе таемна стварыць ядзерную зброю. Тэгеран гэта адмаўляе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG