Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы сабралі грошы на фільм пра Мустафу Джэмілева


Украінцы сабралі грошы на здымкі фільма пра лідэра крымскататарскага народу Мустафу Джэмілева.

Таміла Ташава, каардынатар грамадзкай ініцыятывы «Крым-SOS», якая зьбірала грошы, сказала Радыё Свабода, што праект падтрымалі 248 дабрачынцаў. Усяго сабрана 155 300 грыўняў — гэта 104% ад неабходнай сумы.

«Для нас вельмі важна, што ўкраінцы падтрымалі нас у гэтым праекце. Бо мы шчыра лічым, што асоба Мустафы Джэмілева зьяўляецца такой жа выбітнай для ўкраінцаў, як і для крымскіх татараў. Мустафа-ага зьяўляецца прызнаным аўтарытэтам, узровень даверу да яго — адзін з самых высокіх ва Ўкраіне», — адзначыла Ташава.

Мустафа Джэмілеў — сусьветна вядомы праваабаронца. У барацьбе за вяртаньне свайго народу з месцаў дэпартацыі на радзіму, у Крым, ён правёў больш за 15 гадоў у савецкіх лягерах і турмах. У савецкай турме ён вытрымаў галадоўку працягласьцю 306 дзён. Быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію міру.​

XS
SM
MD
LG