Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрыку Клэптану — 70


Сёньня спаўняецца 70 гадоў музыку Эрыку Клэптану, які лічыцца адным з найбольш уплывовых гітарыстаў усіх часоў.

На працягу больш як 50-гадовай музычнай кар’еры ягоны стыль мяняўся, але Клэптан заўсёды заставаўся ля блюзавых каранёў.

Спачатку Клэптан выступаў у гуртах, усе зь якіх пакінулі прыкметны сьлед у гісторыі поп- і рок-музыкі ды блюзу: The Yardbirds, Blind Faith, John Mayall & the Bluesbreakers, Cream, Derek and the Dominoes. У сярэдзіне 1970-х ён пачаў вельмі пасьпяховую сольную кар’еру.

Да сусьветна вядомых хітоў Клэптана належаць: «Sunshine of Your Love», «Change the World», «I Shot the Sheriff», «Layla», «Tears in Heaven». Эрык Клэптан запісаў больш за 20 сольных альбомаў, зь якіх найбольш вартаснымі крытыкі лічаць: «461 Ocean Boulevard» (1974), «Slowhand» (1977), «Journeyman» (1989), «Unplugged» (1992), «From the Craddle» (1994).

Эрык Патрык Клэптан нарадзіўся 30 сакавіка 1945 у вёсцы Рыплі ў графстве Сурэй у Англіі. Ягонай маці была 16-гадовая Патрыцыя Клэптан, а бацькам 24-гадовы канадзкі салдат, які пасьля заканчэньня вайны вярнуўся ў Канаду. Эрыка Клэптана выхавала бабуля; хлопец вырас, думаючы, што яго маці — гэта яго сястра, а бабуля і дзядуля — бацька і маці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG