Сьледзтву ўдалося ўстанавіць чалавека па мянушцы Руслік, які, па сьведчаньнях галоўнага абвінавачанага па справе Заўра Дадаева, узброіў удзельнікаў злачынства, даў ім аўтамабіль і абяцаў грошы — па 5 мільёнаў рублёў кожнаму.
Сьледчаму камітэту вядомыя імя і прозьвішча гэтага чалавека, аднак пакуль яны не разгалошваюцца. Паведамляецца толькі, што ён зямляк абвінавачаных. У вышук ён не аб’яўлены, піша газэта.
Раней СМІ са спасылкай на крыніцы пісалі пра «чачэнца Русіка», які фігураваў у паказаньнях Дадаева. Дадаеў нібыта прызнаўся ў тым, што арганізаваць забойства яму дапамагаў ураджэнец Чачні па мянушцы Русік, зь якім ён выпадкова пазнаёміўся ў гандлёвым цэнтры «Эўрапейскі» ў Маскве.
У цяперашні час па справе аб забойстве Барыса Нямцова арыштаваныя пяць чалавек — Заўр Дадаеў, Тамерлан Эскерханаў, Рамзат Бахаеў, а таксама Анзор і Шадзід Губашавы. На мінулым тыдні стала вядома, што па справе ў якасьці сьведкі быў дапытаны былы калега Дадаева па батальёне «Поўнач» Руслан Гарамееў.
Расейскі апазыцыйны палітык Барыс Нямцоў быў забіты ў цэнтры Масквы позна ўвечары 27 лютага.