Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасылкі ў ГУЛАГ


Вінсэнт ван Гог, «Прагулка вязьняў» (1890).​ Фрагмэнт карціны.

Вінсэнт ван Гог, «Прагулка вязьняў» (1890).​ Фрагмэнт карціны.

У 1947 годзе студэнта Глыбоцкай пэдвучэльні Антона Фурса арыштавалі за тое, што любіў Беларусь больш, чым гэта дазваляла савецкая ўлада. Яму далі 15 гадоў ГУЛАГу.

Антон прабыў на чужыне агулам 34 гады.

Ягоныя бацькі слалі яму харчовыя пасылкі, у якіх было пераважна самаробнае талакно, прыпраўленае тлушчам. У кожную пасылку маці клала ліст да сына.

Антон прасіў, каб лісты пісаліся толькі па-беларуску. І малапісьменная маці ішла да суседзкай дзяўчынкі, школьніцы Волечкі, каб тая дапамагла напісаць ліст.

Аднавяскоўцы казалі, што Антон выжыў дзякуючы таму талакну.

А я мяркую, што ён выжыў таксама дзякуючы тым лістам па-беларуску.

«Ня хлебам адзіным жыве чалавек...»

Кастусь Сырэль

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG