Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя Сарказі перамагла на мясцовых выбарах у Францыі


Экс-прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі (справа) і лідэр правацэнтрысцкай партыі UDI Жан-Крыстоф Лагард (зьлева).

Экс-прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі (справа) і лідэр правацэнтрысцкай партыі UDI Жан-Крыстоф Лагард (зьлева).

Падчас другога туру выбараў у мясцовыя органы ўлады ў Францыі перамогу атрымаў кансэрватыўны «Саюз за народны рух», які ўзначальвае экс-прэзыдэнт Нікаля Сарказі.

Па выніках першага туру выбараў, які адбыўся на мінулым тыдні, ультраправы Нацыянальны фронт (FN) пад кіраўніцтвам Марын Ле Пен набраў 25 працэнтаў галасоў, абышоўшы кіроўную Сацыялістычную партыю, якая заняла трэцяе месца.

Прэм’ер-міністар Францыі Мануэль Вальс заклікаў сваіх аднапартыйцаў-сацыялістаў галасаваць за кансэрватараў з тым, каб не дапусьціць перамогі Нацыянальнага фронту, лідэр якога мае намер прыняць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2017 года.

Нацыянальны фронт здолеў павярнуць сабе на карысьць пытаньні іміграцыі, інтэграцыі ісламу ў францускае грамадзтва. Акрамя таго, многім быў даспадобы заклік нацыяналістаў да выхаду з эўразоны і вяртаньня францускага франка.

XS
SM
MD
LG