Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штайнмаер: Трэба сачыць за выкананьнем менскіх дамоўленасьцей


Назіральнікі АБСЭ адзначаюць парушэньні пагадненьняў аб спыненьні агню на ўсходзе Украіны

Міністар замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер выказаў заклапочанасьць у сувязі з эскаляцыяй канфлікту на ўсходзе Украіны. Ён заклікаў канфліктуючыя бакі да неадкладнага спыненьня баявых дзеяньняў. Штайнмаер, які знаходзіцца ў Лазане (Швайцарыя) на перамовах сусьветных дзяржаў з Іранам па ядзернай праграме Тэгерану, заявіў аб неабходнасьці «ўважліва сачыць» за няўхільным выкананьнем менскіх дамоўленасьцей па ўрэгуляваньні канфлікту ў Данбасе.

Напярэдадні быў апублікаваны даклад АБСЭ, у якім паведамляецца, што ўкраінская армія абстраляла сяло Шырокіна, кантраляванае прарасейскімі сэпаратыстамі ў Данбасе. Агонь вёўся з пазыцый украінскай арміі ў вёсцы Бярдзянск, адзначаецца ў дакумэнце.

Як інфармуе нямецкая вяшчальная кампанія Deutsche Welle, падчас наведваньня Шырокіна назіральнікамі АБСЭ, адзін з узброеных сэпаратыстаў пагражаў супрацоўнікам спэцыяльнай маніторынгавай місіі. «Калі назіральнікі хацелі вярнуцца да аўтамабіляў, каб пакінуць блёкпост, баец ДНР вырабіў тры стрэлы ў паветра», — гаворыцца ў справаздачы АБСЭ.

XS
SM
MD
LG