Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расшыфраваныя «чорныя скрынкі»: Камандзір аэробусу патрабаваў адчыніць «чортавы дзьверы»


Нямецкае выданьне Bild выклала расшыфроўку «чорнай скрыні» самалёта кампаніі Germanwings, які, паводле сьледзтва, другі пілёт Андрэас Любіц наўмысна накіраваў да зямлі, забіўшы 150 чалавек. Чуваць, як першы пілёт, які ня мог патрапіць у кабіну, крычыць: «Адчыняй чортавы дзьверы!».

Хоць Bild друкуе толькі частку расшыфроўкі, зь яе можна зразумець, што адбылося на борце аэробусу. З-за затрымкі вылету камандзір самалёта не пасьпеў перад палётам схадзіць у прыбіральню. Як толькі першы пілёт выйшаў з кабіны, Любіц адразу пачаў зьніжэньне паветранага судна.

На борце самалёта рэйсу 4U9525 авіякампаніі Germanwings Барсэлёна — Дзюсэльдорф знаходзіліся 144 пасажыры і шасьцёра чальцоў экіпажу. Усе яны загінулі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG