Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іранскі сцэнарыст, які эміграваў у Канаду, трапіў у іранскую турму за «абразу вярхоўнага лідэра Ірана»


Мастафа Азізі
Мастафа Азізі

У Іране былы сцэнарыст і прадусар, які працаваў на дзяржаўным тэлеканале, вось ужо два месяцы знаходзіцца ў турме. Паведамленьні аб гэтым сталі паступаць толькі цяпер. Мастафа Азізі, які эміграваў у Канаду ў 2010 годзе, нядаўна вярнуўся ў Іран, каб наведаць сваякоў. Але 1 лютага ён быў арыштаваны і адпраўлены ў турму Эвін.

Як паведамляюць крыніцы нашай радыёстанцыі, супраць Азізі вылучаныя абвінавачваньні ў «абразе вярхоўнага лідэра Ірана» аяталы Алі Хамэнэі і распаўсюдзе прапаганды супраць ісламскага ладу. Прычыны, па якіх прад’яўленыя такія абвінавачваньні, застаюцца незразумелыя.

Сын Азізі, журналіст Араш Азізі, паведаміў у Фэйсбуку, што яго бацька знаходзіцца ў «добрым» фізычным і псыхалягічным стане і што да яго ў турме не ўжываліся якія-небудзь прыніжальныя мэтады ўзьдзеяньня.

Улады Ірану ўстрымліваюцца ад публічных камэнтароў у сувязі зь інфармацыяй пра турэмнае зьняволеньне Мастафа Азізі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG