Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пецярбургу правялі пікет памяці Барыса Нямцова


Акцыю памяці Нямцова арганізавала мясцовае моладзевае аддзяленьне партыі «РПР-Парнас». Пікет быў узгоднены з уладамі.

Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода Тацяна Вольцкая, адзначыць месяц з дня забойства апазыцыйнага палітыка, вырашылі актывісты мясцовага моладзевага аддзяленьня партыі «РПР-Парнас».

10 актывістаў прыйшлі ў сквэр на скрыжаваньне вуліц Маякоўскага і Някрасава з вялікім транспарантам: «Патрабуем знайсьці заказчыкаў забойства Барыса Нямцова». Акцыя была ўзгоднена з уладамі. Яе ўдзельнікі хацелі выказаць сваю незадаволенасьць ходам расьсьледаваньня забойства.

У звароце, распаўсюджаным у інтэрнэце напярэдадні акцыі яе арганізатарамі, гаворыцца: «Нягледзячы на заявы ўладаў пра тое, што забойцы і заказчыкі будуць знойдзеныя, па-ранейшаму застаецца незразумелым, хто сапраўды стаяў за гэтым подлым забойствам. Вэрсіі рэлігійнай нянавісьці, якія актыўна трансьліруюцца па фэдэральных каналах, не вытрымліваюць ніякай крытыкі. Гэтыя вэрсіі служаць толькі для таго, каб адвесьці падазрэньне ад сапраўдных матываў сапраўдных злачынцаў, якія аддалі загад страляць. Мы лічым, што забойства Нямцова зьяўляецца палітычным і зьвязана з дзейнасьцю палітыка ў апошнія месяцы».

XS
SM
MD
LG