Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 сакавіка: 75 гадоў Аляксею Марачкіну


Парадак і стабільнасьць. Гарадзкі пасёлак Парычы.
Парадак і стабільнасьць. Гарадзкі пасёлак Парычы.

Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.


Афіша

Менск — у межах Дзён франкафоніі і францускай мовы — спэктакль «ТЕАТРО-Demain de printemps» (Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі, вул. Крапоткіна, 44. Пачатак а 19-ай).

У гісторыі

1971 — Леанід Брэжнеў у дакладзе на зьезьдзе абвясьціў пра стварэньне новай гістарычнай супольнасьці — савецкага народа.

1974 — у Радашкавічах заснаваны завод мастацкай керамікі.

1995 — Аляксандар Лукашэнка афіцыйна ўнёс у Вярхоўнага Савета прапанову правесьці рэфэрэндум аб зьмене дзяржаўнай сымболікі, скасаваньня статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і інтэграцыі з Расеяй.

У памяці

1746 — нарадзіўся Францыска Гоя, гішпанскі мастак.

1844 — нарадзіўся Поль Вэрлен, францускі паэт.

1853 — нарадзіўся Вінцэнт ван Гог, нідэрляндзкі мастак.

1888 — нарадзіўся Ян Цеханоўскі, нацыянальны дзяяч Заходняй Беларусі, пэдагог, першы дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі. Гімназія ўзьнікла ў 1919 годзе і была закрытая польскімі ўладамі ў 1934-м. Навучаньне ў гімназіі было ўзноўленае ў 1939 годзе пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да СССР, працягвалася таксама і пад нямецкай акупацыяй, да лета 1944 году.

1940 — нарадзіўся Аляксей Марачкін, мастак і грамадзкі дзяяч (у пашпарце дзень народзінаў пазначаны 10 сакавіка).

1956 — нарадзілася Хрысьціна Лялько, беларуская пісьменьніца.

Цытата

«Не баіцеся суду Гісторыі — пабойцеся прысуду нашчадкаў. Падумайце. Малю вас, беларусы, ды й не беларусы — таксама».

Васіль Быкаў з нагоды ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму, сакавік 1995 г.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG