Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр швэдзкі паэт, нобэлеўскі ляўрэат Томас Транстромэр


Як стала вядома ў пятніцу, Томас Транстромер памёр 26 сакавіка.

Швэдзкі паэт Томас Транстромэр, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры за 2011 год, памёр на 84-м годзе жыцьця.

Пра гэта ў пятніцу паведаміў выдавецкі дом Bonniers. Датай сьмерці называюць 26 сакавіка.

Томас Транстромэр — аўтар 12 кніг вершаў і прозы, у ліку якіх «Забароненыя крылы», «Жалобная гандола». Яго творы перакладзены, прынамсі, на 50 моваў, у тым ліку і на беларускую. Нобэлеўскую прэмію Транстромэру ўручылі «за кароткія, напаўпразрыстыя вобразы, якія даюць абноўлены погляд на рэальнасьць».

XS
SM
MD
LG