Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 29 сакавіка 2015: Вербная нядзеля ў каталікоў


 Вакзал Брэст-Цэнтральны

Вакзал Брэст-Цэнтральны

Пра падзеі новага дня, якія чакаюць Беларусь і сьвет сёньня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

У Нацыянальным мастацкім музэі ў рамках выставы «Mater Dei. Іканаграфія адной любві» адбудзецца лекцыя, прысьвечаная мастацтву раньняга італьянскага Адраджэньня. Пачатак у 16.00.

У баранавіцкага Гарадзкім доме культуры адбудзецца джазавы канцэрт мясцовага ансамблю «Фрагмэнт бэнд». Пачатак у 11.30.

29 сакавіка — каталіцкая Вербніца.

У гісторыі:

1945 — на заходнім фронце Другой сусьветнай вайны немцы выстралілі апошнія крылатыя ракеты Фаў-1 у бок Вялікабрытаніі; на ўсходнім фронце Чырвоная Армія закончыла ліквідацыю 4-й Арміі нямецкага Вэрмахту ва Ўсходняй Прусіі.


У памяці:

1904 — памёр Флярыян Ажэшка, лекар, удзельнік паўстаньня Кастуся Каліноўскага.

1931 — нарадзіўся Вікенці Дзьмітрыеў, беларускі трэнэр па мастацкай гімнастыцы.

Цытата:

«Згінулі сьцюжы, марозы, мяцеліцы,
Болей ня мерзне душа ні адна,
Сонейкам цёпленькім, зеленьню вабнаю
Абдаравала зямельку вясна.

Рэчкі бурлівыя, ўчора санлівыя,
Сёньня усталі, плывуць і бурляць;
Рыбкі шмыглівыя скачуць, купаюцца,
К небу прыветна з вадзіцы глядзяць.

Пушчы паважныя, зімку праспаўшыя,
Радасна песьні зайгралі свае;
Лісьці зашасталі, птушкі зачыркалі,
Свішча салоўка, і дзяцел клюе.

Поле травіцаю сочнай адзелася,
Выйшла скацінка і дружна скубе,
Каля скацінкі падпасвіч з жалейкаю
Хадзіць навокал ды йграе сабе.

Грай, грай, жалеечка! Грай, грай, вясёлая!
Выйграй зь вясною і долечку мне;
З пушчаю, з птушкамі, з вольнымі ветрамі
Грай мне аб шчасьці, грай аб вясьне!»

Янка Купала, «Вясна»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG