Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэцэпт унівэрсальны


Пітэр Артсэн, «Пячэньне бліноў» (1560).​
Пітэр Артсэн, «Пячэньне бліноў» (1560).​

Каб сьпячы з малым дзіцём аладкі, вам спатрэбіцца:

Бутэлька плястыкавая — 1 шт., рондаль — 1 шт., лыжка дэсэртная — 1 шт., магніты — 2 шт., імбрык — 1 шт., котка (жывая) — 1 шт.

Бярэм імбрык, ставім на кафлю і пачынаем грымець аб яго лыжкай. Пакуль малое зацікавіцца, ёсьць шанец замяшаць цеста. Калі цеста гатовае, а малое ўжо падпаўзае да коткі па чарговую партыю драпінаў, бярэм рондаль і магніты. Калі магніты лепяцца на рондаль, вам пашанцавала — сьпечаце аладкі з чатыры. А як заўважыце, што малое ўжо падпаўзае да вазонаў, каб пасмакаваць зямлі, то плястыкавая бутэлька дапаможа яму на тыя чвэрць гадзіны, каб яшчэ з чатыры аладкі дадаліся ў місу. Паўтараем рэцэптуру зноў, і — смачна есьці!

Наста Дашкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG