Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад 29 сакавіка мяняюцца хвалі і частоты Свабоды


Зь нядзелі 29 сакавіка мяняюцца хвалі і частоты беларускай Свабоды.

Час перадачаў — ад 0600 да 0630 і ад 7 да 8 раніцы, і вечарамі ад 18 да 21, і ад 22 да 23 гадзіны.

— Пачніце дзень са Свабодай ад 0600 да 0630 на сярэдніх хвалях, частата 1386 кілягэрцаў, 216 мэтраў, і ад 7 да 8 раніцы на хвалі 49 мэтраў, частоты 6075 і 6105 кілягэрцаў.

— Ад 18 да 21 гадзіны нашы перадачы гучаць на частотах 5930 і 6105 кілягэрцаў, хвалі 49 мэтраў.

Такім чынам, заўсёды ад 7 да 8 раніцы і ад 18 вечара да 21 лавіце Свабоду на кароткіх хвалях 49 мэтраў.

Ад 0600 да 0630 раніцы і ад 22 да 23 гадзіны вечара, Свабода гучыць на сярэдніх хвалях: частата 1386 кілягэрцаў, 216 мэтраў.

Яшчэ раз нагадваем, што гэтая зьмена хваляў і частотаў пачынаецца са зьменай на летні час, у нядзелю 29 сакавіка.

Шаноўныя Слухачы, напішыце калі ласка, пра якасьць прыёму нашых перадачаў на новых частотах.

Адрас у Менску — 220005, Паштовая Скрынка 111;

У Чэхіі — Vinohradska 159A, Praha 10, 100 00 Czech Republic

XS
SM
MD
LG