Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына ўвяла плату за карыстаньне аўтадарогамі


Кіроўцам аўтамабіляў ад 2016 году прыйдзецца плаціць за язду па нямецкіх аўтамагістралях.

Бундэстаг у Бэрліне ў пятніцу ўхваліў закон, які ўсталёўвае гадавую пошліну (ад 22 да 130 эўра) за карыстаньне аўтабанамі (за экалягічна чыстыя транспартныя сродкі плата будзе ніжэйшая). Цяжар платы ляжа ў асноўным на замежных аўтамабілістаў, бо для сваіх немцы зьнізяць штогадовы падатак на ўладаньне транспартнымі сродкамі. Новая пошліна зробіць больш дарагім аўтамабільнае падарожжа ў Нямеччыну ці празь яе тэрыторыю.

Пошліна будзе розьніцца ў залежнасьці ад экалягічнасьці аўтамабіля: яна будзе даражэйшай для старых машын, машын з большым аб’ёмам рухавіка і для дызэльных.

Замежныя кіроўцы змогуць аплаціць таксама 10-дзённае ці двухмесячнае карыстаньне аўтабанамі. 10-дзённая аплата, у залежнасьці ад тыпу аўтамабіля, будзе вагацца ў памерах ад 5 да 15 эўра, двухмесячная пошліна — паміж 16 і 30.

Сыстэму плацяжоў зробяць электроннай, аплату будуць кантраляваць на трасах. Плату можна будзе ўнесьці праз інтэрнэт альбо заплаціць на запраўках.

Нямеччына мае на сваёй тэрыторыі 12.800 кілямэтраў аўтадарог, дагэтуль карыстаньне трасамі было бясплатным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG