Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аглядальнік Свабоды — ляўрэат прэміі імя Сьвятланы Навумавай


Юры Дракахруст

Юры Дракахруст

Уручэньне ганаровай узнагароды адбылося сёньня ў офісе грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!». Акрамя Юрыя Дракахруста, прэтэндэнтамі ў гэтай намінацыі былі таксама палітолягі Сяргей Нікалюк і Андрэй Паротнікаў.

Удзельнікі мерапрыемства выйшлі на скайп-сувязь зь Юрыем Дракахрустам, і падчас сваёй прамовы Юры Дракахруст сказаў, што ён прыняў рашэньне што грашовую частку прэміі ён ня будзе выкарыстоўваць асабіста, а перадасьць яе праваабарончаму цэнтру «Вясна», якому неабходныя грошы для абароны прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасьці Беларусі, якія пацярпелі ад уладаў.

У іншых катэгорыях пераможцамі сталі: катэгорыя «Сацыяльная інавацыя» — дабрачынная крама KaliLaska — гэта першая беларуская дабрачынная крама, якая ператварае добрыя, але непатрэбныя адным людзям рэчы ў неабходныя і патрэбныя іншым.

У катэгорыі «Надзея» для маладых палітыкаў перамог Алег Корбан, арганізатар грамадзянскай ініцыятывы «Альтэрнатыва», якая аказвае прававую дапамогу студэнтам, удзельнічае ў адукацыйных праектах і вулічных акцыях

У катэгорыі «Журналістыка» першае месца аддалі карэспандэнту газэты «Новы час» Зьмітру Галко за яго рэпартажы з Украіны. Гэту ўзнагароду атрымлівалі жонка і сын Зьмітра, паколькі сам Зьміцер Галко ў дадзены момант знаходзіцца ў камандзіроўцы ў Марыюпалі

Сьвятлана Навумава — вядомы беларускі навуковец і палітоляг. Яна была адным з ключавых актывістаў кампаніі «Гавары праўду» і падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году падтрымлівала кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева.

Згадваючы яе, сёньня спадар Някляеў сказаў:

«Сьвятлана была супрацоўніцай Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Гэта быў чалавек і навуковец найвышэйшага роўню. Калі мы стваралі грамадзянскую кампанію «Гавары праўду», нам патрэбны быў прафэсійны паліттэхноляг. І мы зрабілі такую прапанову Сьвятлане.

Нягледзячы на тое, што ўжо тады яна моцна хварэла, спадарыня Навумава адразу ўключылася ў наш рух. Калі многіх нашых актывістаў пакідалі за краты і пагражалі нават сьмерцю, паколькі мы нібыта выступілі са зброяй супраць законнай улады, Сьвятлана стала першай з тых, хто заставаўся на свабодзе, і яна першай сказала: «Мы павінны, пакуль яны сядзяць, працягваць іх справу».

Яна памерла 10 сакавіка 2011 году ва ўзросьце 55 гадоў.

XS
SM
MD
LG