Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе беларусы?


У мястэчку-райцэнтры на пляцы некалі ўзвышалася клясычная беларуская трыяда з бажніцаў. Царква захавалася, на падмурках касьцёлу — крама. Дзе была сынагога, мала хто памятае. Але могілкі ёсьць...

— Рускія могілкі унь той вулачкай і налева, на пагорку, ага, — кажа местачковец гадоў шасьцідзесяці. — А польскія, значыцца, непадалёк, толькі бліжэй да парку. Жыдоўскія пад гарою.

— То слухайце, дзядзька, хто ж у вас у мястэчку даўней жыў?

— Ну, я ж і кажу: рускія, палякі і габрэі. Габрэяў ужо нямашака, а рускія і палякі жывуць, ну.

— А беларусаў што, не было?

Яраш Малішэўскі

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG