Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 сакавіка: да Зямлі рухаецца гіганцкі астэроід


Будаўніцтва касьцела ў Жлобіне. 2015 год.
Будаўніцтва касьцела ў Жлобіне. 2015 год.

Бліц-агляд падзеяў і датаў гэтага дня.

ФОТА ДНЯ

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.



АФІША

У Менску ў офісе кампаніі «Гавары праўду» (вул. Ленінградзкая, 5-37) адбудзецца цырымонія ўручэньня прэміі імя Сьвятланы Навумавай за 2014 год. Пачатак у 11.00.

Гурт «Vuraj» cумесна з Музычным домам «Клясыка» запрашае на этна-містэрыю"РАЁК" у Палац культуры прафсаюзаў (Незалежнасьці, 25). У імпрэзе бяруць удзел танцавальны калектыў «Гістрыён», тэатар- студыя «Клас-А!» Пачатак у 19:00.

Астэроід 2014-YB35 памерам 990 на 500 мэтраў наблізіцца да Зямлі на рэкордна блізкую дыстанцыю. Нябесныя целы такіх памераў пралятаюць блізка да Зямлі прыкладна раз на 5 тысяч год. Астэроід ляціць адносна Зямлі з хуткасьцю 37 тыс. кілямэтраў за гадзіну. Найкарацейшая дыстанцыя да Зямлі, паводле навукоўцаў, складзе 4,5 млн км.

У Цэнтры сучасных мастацтваў у Менску пройдзе Дзень тэатра. У 18.00 на сцэну выйдуць маладыя францускія акторы з МГА «Teatro». У 19.00 — прэм’ера лінгвістычнага пэрформансу Jag vill inte prata med svenska («Я не размаўляю па-швэдзку») ад Laboratory Figures Oskar Schlemmer (г. Магілеў).



У ГІСТОРЫІ:

1918 — Рада БНР абвясьціла, што бярэ на сябе ўсю паўнату ўлады ў Беларусі.

1986 — роўна за месяц да чарнобыльскай аварыі газэта «Літаратурная Ўкраіна» надрукавала артыкул пра нізкую якасьць будаўніцтва Чарнобыльскай АЭС. Аўтарам была маладая журналістка з Прыпяці Любоў Кавалеўская.

1999 — адбыўся І зьезд беларусаў Расейскай Фэдэрацыі.

2000 — у Менску было груба разагнанае мірнае шэсьце ў гонар Дня Волі. Улады ўвялі ў цэнтар Менску міліцыю з сабакамі, спэцназ і бронетранспарцёры; было арыштавана каля 500 чалавек, многіх зьбівалі ў пастарунках.

У гэты дзень нарадзіліся:

1924 — Павал Урбан, беларускі гісторык, грамадзкі дзеяч

1963 — Квенцін Таранціна, амэрыканскі рэжысёр, сцэнарыст, актор і прадусар

У гэты дзень памерлі:

1968 — Юры Гагарын, савецкі лётчык-касманаўт, першы чалавек, які зьдзейсьніў арбітальны касьмічны палёт

1979 — Рыгор Крушына, беларускі паэт

2006 — Станіслаў Лем, польскі пісьменьнік-фантаст

ЁСЬЦЬ НАГОДА

Міжнародны дзень тэатра



ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Хочацца добрае ў песьню ўкласьці!
Я перажыў колькі сьветлых гадзін.
Слова мяне ратавала ў няшчасьці
I суцяшала, што я не адзін.

Рыгор Крушына

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG