Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Француская пракуратура: Пілёт А320 хацеў зьнішчыць самалёт


Француская пракуратура заяўляе, што другі пілёт пацярпелага крушэньне ў францускіх Альпах аэробусу А320 хацеў зьнішчыць самалёт.

Паводле пракурора Марсэля Брыса Робэна, запісы бартавога самапісца (т.зв. «чорнай скрыні») сьведчаць аб тым, што другі пілёт 28-гадовы грамадзянін Нямеччыны Андрэас Любіц наўмысна пайшоў на зьніжэньне вышыні. Незадоўга да крушэньня адзін зь пілётаў на нейкі час пакінуў кабіну. Калі ён вярнуўся, дык ня здолеў адчыніць дзьверы кабіны, яны былі заблякаваныя. Пракурор дадаў, што Любіц быў жывы да моманту крушэньня, паколькі на запісе было чуваць яго дыханьне.

Раней паведамлялася, што сьледчы, які вывучаў вынікі расшыфроўкі самапісца, заявіў The New York Times, што было чуваць, як адзін з пілётаў стукае ў дзьверы кабіны і не атрымлівае адказу.

Самалёт авіякампаніі Germanwings, які ляцеў з Барсэлёны ў Дзюсэльдорф, разьбіўся 24 сакавіку пасьля рэзкага зьніжэньня, якое доўжылася каля васьмі хвілінаў. На борце ляйнэру знаходзіліся 150 чалавек, у асноўным грамадзяне Нямеччыны і Гішпаніі. Усе яны загінулі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG