Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Падчас баёў за Дэбальцава зэкі вярнуліся ў калёнію і пачалі пекчы хлеб для мясцовых ВІДЭА


Падчас баёў за Дэбальцава ў лютым гэтага году была разбураная папраўчая калёнія ў пасёлку Чарнухіна. На момант пачатку баявых дзеяньняў у калёніі знаходзілася каля 1500 вязьняў. Большасьць зь іх былі эвакуяваныя да пачатку актыўнай фазы баявых дзеяньняў, засталося 375 чалавек.

Падчас абстрэлаў адміністрацыя калёніі пакінула яе, пакінуўшы зьняволеных на волю лёсу. Большая частка зь іх зьбегла, некаторыя вярнуліся назад. Цяпер у калёніі пражывае больш за сто чалавек. Пра іх — рэпартаж «Настоящего времени».

«Ахова разьбеглася, начальства разьбеглася. Кінулі ўсё, нават вароты. Тут не было нікога, напэўна, пару тыдняў», — распавёў адзін са зьняволеных. Уцякла адміністрацыя, кінуўшы зьняволеных на волю лёсу, але многія зь іх не сьпяшаліся пакінуць сьцены папраўчай установы. У калёніі зьняволеныя адчувалі сябе ў адноснай бясьпецы — на тэрыторыі ёсьць бамбасховішча, і запасы харчаваньня. Акрамя таго, у многіх з пакінутых падыходзяць да канца тэрміны зьняволеньня.

«Я тут прапісаны, я павінен тут знаходзіцца. Я сяджу тут, пакуль мой тэрмін ня скончыцца», — кажа іншы вязень. Калі падчас абстрэлаў у Чарнухіна перасталі працаваць крамы, тыя мірныя жыхары, што засталіся ў пасёлку, пацягнуліся ў калёнію па прадукты. «Бульбачку, алей — усё даем. Крупы, што ў нас заставаліся, усё даем. Дапамагаем, таму што людзі галодныя: пэнсіянэры, бабулі, дзядулі», — кажа зьняволены.

Маючы запас мукі, зьняволеныя пяклі хлеб для пакінутых у пасёлку людзей і раздавалі яго бясплатна. Зараз зьняволеныя хочуць толькі аднаго — адседзеўшы свой законны тэрмін, атрымаць дакумэнты аб вызваленьні. Разумеючы, у якіх умовах яны апынуліся, прыняўшы рашэньне застацца, яны вельмі разьлічваюць на амністыю.

«Робяць амністыю хай, у каго маленькія тэрміны засталіся», — патрабуюць зьняволеныя. Праблема ў тым, што ўсе дакумэнты на зьняволеных былі кінутыя, калі ўцякла адміністрацыя калёніі, і цяпер чакае доўгая і шчыльная праца па іх сыстэматызацыі і аднаўленьні.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG