Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантактная група па Ўкраіне можа зноў сабрацца ў Менску


У Менску ў канцы сакавіка — пачатку красавіка можа прайсьці чарговы раўнд перамоваў трохбаковай кантактнай групы па мірным урэгуляваньні на ўсходзе Ўкраіны.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў групе па арганізацыі перамоваў.

Праца ў гэтым кірунку цяпер актыўна вядзецца. Хутчэй за ўсё, спачатку адбудзецца відэаканфэрэнцыя, а потым і вочная сустрэча.

Сьпікер Народнага савету самаабвешчанай ЛНР Аляксей Каракін пацьвердзіў гатоўнасьць уладаў ЛНР узяць удзел у гэтай сустрэчы:

Перадумовы для гэтай сустрэчы ёсьць. Гэта чалавечыя жыцьці.

«Перадумовы для гэтай сустрэчы ёсьць. Гэта чалавечыя жыцьці. Час ужо нешта мяняць і стымуляваць нарэшце Кіеў да мірнага дыялёгу. Безумоўна, мы гатовыя адправіцца ў Менск, для таго каб вырашаць канфлікт за сталом перамоваў».

Паводле Каракіна, пытаньне арганізацыі менскай сустрэчы цалкам залежыць «ад таго, як гаранты комплексу мер змогуць паўплываць на Кіеў». Ён мяркуе, што «адзінай перашкодай для правядзеньня сустрэчы ў апошні час была негатоўнасьць да гэтага Кіева».

«Мы зьвярнуліся да краін-гарантаў, каб яны ўзьдзейнічалі на Кіеў, спадзяёмся на адпаведнае станоўчае рашэньне», — сказаў Каракін.

На пачатку сакавіка афіцыйны Менск заявіў пра гатоўнасьць прыняць кантактную групу, але дата правядзеньня сустрэчы залежыць ад яе ўдзельнікаў.

Таксама прадстаўнік Украіны Леанід Кучма заявіў, што не выключае імавернасьці сустрэчы ў Менску бліжэйшым часам. Ён адзначыў: «Усе ўдзельнікі перамоваў пагадзіліся з тым, што насьпявае неабходнасьць асабістай сустрэчы ў Менску — сяброў трохбаковай кантактнай групы і прадстаўнікоў асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG