Барсік жыў на ледзяным бальконе, на старым халадзільніку. Раніцай бег да акна насупраць, дзе часам лавіў з форткі галаву селядца.
У той марозны вечар сядзеў ля тыну крамы.
Ад вулічнага натоўпу рэзка аддзяліўся «круты». І з усяго размаху садануў цяжкім чаравікам у ката. Той грымнуў аб сьценку агароджы.
«Круты» рвануў міма натоўпу, бо я з крыкам кінулася за ім — пазнаць. Не дагнала.
Я доўга шукала коціка ў сьнезе. Знайшла, узяла і прытуліла маленькае жывое сэрца да свайго. Пад раніцу Барсік асьцярожна драпаўся ў мае дзьверы — прасіўся на вуліцу.
Паехала разьвітвацца з братам.
Барсік паміраў мужна. Як і брат.
Марыя Баравік
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org