Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Горлаўкай міна выбухнула пад аўтобусам, ёсьць ахвяры


У Данецкай вобласьці ў ноч на чацьвер у выніку падрыву на міне пасажырскага аўтобуса загінулі чатыры чалавекі, 19 пацярпелі, паведамляе УНІАН.

Усе загінулыя — жанчыны.

Аўтобус ехаў з Арцёмаўска ў Горлаўку. Кіроўца спрабаваў аб’ехаць стацыянарны блёкпост па грунтовай дарозе і наехаў заднім колам на міну. Сам кіроўца не пацярпеў.

Пасажырскі аўтобус, які падарваўся ў Арцёмаўскім раёне Данецкай вобласьці Ўкраіны, адразу пасьля гэтага быў абстраляны зь мінамётаў незаконнымі ўзброенымі фарміраваньнямі групоўкі «ДНР», паведаміў намесьнік начальніка ГУ МУС Украіны ў Данецкай вобласьці Ільля Ківа.

​«Мінамётны абстрэл, адкрыты тэрарыстамі, перашкаджаў машынам ўкраінскіх службаў надзвычайных сытуацый і хуткай дапамогі аказаць дапамогу пацярпелым мірным грамадзянам», — напісаў ён у Фэйсбуку.

У Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Ўкраіны паведамлялі, што 15 параненых шпіталізавалі; чацьвёра зь іх знаходзяцца ў цяжкім стане, сярод іх адзін у вельмі цяжкім.

Блёкпост ў Маёрску, фактычнай ускраіне Горлаўкі, стаіць на мяжы паміж кантраляванай уладамі Ўкраіны тэрыторыяй, да якой належыць і Арцёмаўск, і акупаванай цяпер сэпаратыстамі і расейскімі войскамі Горлаўкай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG