Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пачынаюць паветраныя ўдары па пазыцыях «Ісламскай дзяржавы» ў Іраку


Ваенна-паветраныя сілы ЗША пачалі наносіць паветраныя ўдары па пазыцыях ісламісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў горадзе Тыкрыт у Іраку, каб дапамагчы наступу ірацкіх сілаў на горад з мэтай вызваліць яго.

Як паведаміў Агенцтву AFP неназваны чыноўнік Міністэрства абароны ЗША, «апэрацыі працягваюцца, бомбы падаюць».

Паводле гэтага чыноўніка, аб такіх ударах папрасілі ўлады Іраку, і ЗША ўхвалілі іх.

Раней у сераду, 25 сакавіка, прэзыдэнт Ірака Фуад Масум заяўляў, што чакае ад кааліцыі пад кіраўніцтвам ЗША удараў супраць «Ісламскай дзяржавы» ў Тыкрыце ў бліжэйшы час.

Гэтая кааліцыя давала ірацкім сілам пад Тыкрытам тылавую і кансультацыйную, але не баявую падтрымку.

Ўрадавыя войскі Іраку пры падтрымцы мясцовых апалчэнцаў, і шыіцкіх, частку якіх падрыхтаваў і ўзброіў шыіцкі Іран, і суніцкіх, у апошнія тыдні ажыцьцяўлялі наступ на пазыцыі экстрэмісцкай суніцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» пад Тыкрытам з мэтай вызваліць гэты горад, але некалькі дзён таму, калі яны ўжо атачылі горад, іх наступ спыніўся.

Ісламісты захапілі Тыкрыт, што ў 130 кілямэтрах на поўнач ад сталіцы Іраку Багдаду, і значную частку навакольнай правінцыі Салахудзін, зь пераважна суніцкім насельніцтвам, яшчэ летам мінулага 2014 году.

Кааліцыя пад кіраўніцтвам ЗША супраць «Ісламскай дзяржавы», якая складаецца ў першую чаргу з арабскіх дзяржаў, наносіць паветраныя ўдары па пазыцыях гэтай экстрэмісцкай групоўкі ў Іраку і Сырыі з восені мінулага 2014 году. Менавіта ў гэтых дзьвюх краінах гэтая групоўка захапіла значныя тэрыторыі, ад якой з-за яе празьмернай жорсткасьці адмяжоўваюцца іншыя радыкальныя ісламісты, такія, як сетка «Аль-Каіда», з шэрагаў якой яна у свой час выйшла.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG