Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 сакавіка: 15 гадоў, як Пуцін прэзыдэнт Расеі


Толькі мая Беларусь. Будаўніцтва касьцела ў Жлобіне. 2015 год.
Толькі мая Беларусь. Будаўніцтва касьцела ў Жлобіне. 2015 год.

Пра падзеі новага дня, якія чакаюць Беларусь і сьвет сёньня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

Менск — у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «Беларусь замкавая», прысьвечанай помнікам манумэнтальнага дойлідзтва. Пачатак а 16-ай у галерэі «Лябірынт» (трэці паверх).

Менск — у межах Тыдня франкафоннага кіно праходзіць рэтраспэктыва фільмаў

У гісторыі

1944 — У Менску ў гарадзкім тэатры адбылася прэм’ера опэры «Усяслаў Чарадзей» М. Шчаглова-Куліковіча на вершы Н. Арсеньневай

1944 — У часе Другой сусьветнай вайны савецкія войскі ля горада Бельцы выйшлі да дзяржаўнай мяжы СССР

1948 — Увядзеньне ЗША эмбарга на гандаль так званымі стратэгічнымі таварамі з сацыялістычнымі краінамі

1953 — Джонас Солк абвяшчае стварэньне вакцыны ад поліяміэліту.

1971 — Банглядэш (Усходні Пакістан) абвяшчае сваю незалежнасьць ад Пакістану

1979 — Ізраільскі прэм’ер-міністар Менахем Бэгін і прэзыдэнт Эгіпту Анвар Садат падпісалі эгіпецка-ізраільскую мірную дамову пасьля двух гадоў перамоваў

1988 — Утварэньне заснавальніцкага камітэту Беларускага Аб’яднаньня Студэнтаў (БАС) у Польшчы

1995 — Пачынае дзейнічаць Шэнгенскае пагадненьне

2000: Уладзімер Пуцін абраны прэзыдэнтам Расеі

У памяці

1827 — памёр Людвіг ван Бэтховэн, нямецкі кампазытар

1874 — Нарадзіўся Робэрт Фрост, амэрыканскі пісьменьнік

1911 — нарадзіўся Тэнэсі Ўільямс, амэрыканскі пісьменьнік

1923 — памерла Сара Бэрнар, француская акторка

1932 — памер Зігмунд Лазінскі, беларускі каталіцкі рэлігійны дзеяч, біскуп

1940 — нарадзіўся Міхаіл Касьцюк, беларускі гісторык, акадэмік НАНБ

1942 — нарадзіўся Іван Арабейка, беларускі паэт

1949 — нарадзіўся Патрык Зюскінд, нямецкі пісьменьнік

1960 — нарадзіўся Віктар Шніп, беларускі паэт

Цытата:

Розьніца паміж дарослымі і дзецьмі палягае ў кошце іх цацак.

Робэрт Фрост

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG