Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Віцебску ў Дзень Волі ўсклалі кветкі Быкаву і Караткевічу


Віцебскія актывісты чытаюць віншаваньне ад Івонкі Сурвілы каля помніка Ўладзімеру Караткевічу

Віцебскія актывісты чытаюць віншаваньне ад Івонкі Сурвілы каля помніка Ўладзімеру Караткевічу

Паводле даўняй ужо завядзёнкі жыхары Віцебску ў Дзень Волі 25 сакавіка ўскладаюць кветкі да мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава і да помніка Ўладзімеру Караткевічу.

Сёлета ўскладаньне кветак прайшло таксама: зь дзясятак жыхароў абласнога цэнтру сабраліся каля помніка князю Альгерду, прайшлі да Усьпенскага сабору, дзе ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, парэшткі якіх былі знойдзены пад царкоўнымі сьценамі ў час рэстаўрацыі. А потым усклалі кветкі да мэмарыяльнай дошкі на будынку былой мастацкай вучэльні, дзе вучыўся Васіль Быкаў, і да помніка Ўладзімеру Караткевічу.

Увесь маршрут сьледам за тымі, хто вырашыў такім чынам адзначыць Дзень волі, прайшлі віцебскія міліцыянты. Спачатку іх было пад дзясятак, урэшце засталіся трое — але не шарагоўцы, а прадстаўнікі абласной управы МУС.

Блізка супрацоўнікі міліцыі не падыходзілі — назіралі здалёк, а ў самым пачатку шляху зьнялі ўсіх прысутных на відэакамэру.

З кветкамі – па вуліцы Суворава

З кветкамі – па вуліцы Суворава

Кветкі для Васіля Быкава

Кветкі для Васіля Быкава

Каля мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава

Каля мэмарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава

Каля помніка Ўладзімеру Караткевічу

Каля помніка Ўладзімеру Караткевічу

Каля помніка Ўладзімеру Караткевічу

Каля помніка Ўладзімеру Караткевічу

Віцебскія актывісты чытаюць віншаваньне ад Івонкі Сурвілы

Віцебскія актывісты чытаюць віншаваньне ад Івонкі Сурвілы

XS
SM
MD
LG