Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грузія і Ўкраіна не атрымаюць бязьвізавы рэжым з Эўразьвязам. Пакуль што


Украінска-славацкая мяжа
Украінска-славацкая мяжа

Пра гэта сьведчыць праект дэклярацыі саміту, які гэтымі днямі быў абнародаваны (гл. публікацыю Радыё Польшча).

Як падкрэсьлівае Радыё Польшча, Украіна, Грузія і Малдова — тры з шасьці краінаў «Усходняга партнэрства», якія падтрымліваюць самыя шчыльныя адносіны з Эўразьвязам, разьлічваюць на выразныя сыгналы адносна іх імкненьня да збліжэньня з ЭЗ, аднак многае паказвае на тое, што ў Рызе іх чакаюць несуцяшальныя навіны.

У праекце дэклярацыі нічога не гаворыцца аб эўрапейскай пэрспэктыве гэтых краін. Гаворка ідзе толькі пра эўрапейскі выбар Украіны, Грузіі і Малдовы.

Акрамя таго, Кіеў і Тбілісі разьлічвалі, што ў часе саміту прагучаць канкрэтныя даты рэалізацыі бязвізавага рэжыму. Але ў праекце дэклярацыі, што ўдзельнікі саміту «чакаюць завяршэньня Ўкраінай і Грузіяй завяршэньня рэалізацыі другой стадыі Пляну візавай лібэралізацыі, калі ўсе неабходныя рэформы будуць выкананыя».

Адносна Беларусі ў праекце дэклярацыі сказана, што ўдзельнікі саміту вітаюць прагрэс, дасягнуты на перамовах па візавай праблематыцы паміж гэтай краінай і Эўразьвязам.

З краінаў-партнэраў бязьвізавы рэжым з Эўразьвязам мае толькі Малдова (са жніўня 2014 году). Украіна і Грузія вядуць перамовы аб бязьвізавым рэжыме (Visa Liberalization Action Plan), Армэнія і Азэрбайджан рэалізуюць умовы пагадненьня аб палягчэньні візавага рэжыму (Visa Facilitation and Readmission Agreement), Беларусь толькі вядзе перамовы наконт палягчэньня візавага рэжыму.

Паводле дэклярацыі пасьля травеньскага Рыскага саміту адбудзецца нефармальная сустрэча міністраў замежных справаў краінаў-партнэраў і краінаў Эўразьвязу. Яна пройдзе ў чэрвені ў Менску.

Як адзначае радыё Польшча, ў праект дакумэнту яшчэ могуць быць унесеныя папраўкі, аднак невялікія шанцы на тое, што яны будуць істотныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG