Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне дзяржаўных чыноўнікаў арыштавалі ў жывым эфіры


Кіраўніка дзяржслужбы па надзвычайных сытуацыях Украіны (ДСНС) Сяргея Бачкоўскага і яго першага намесьніка Васіля Стаецкага затрымалі падчас пасяджэньня кабінэта міністраў.

Затрыманьне Бачкоўскага было паказана ў жывым эфіры па ўкраінскіх тэлеканалах.

Было абвешчана, што чыноўнік і яго намесьнік затрыманыя ў рамках крымінальнага расьсьледаваньня карупцыі ў дзяржслужбе па надзвычайных сытуацыях. Чыноўнікам зачыталі абвінавачваньне, надзелі кайданкі і вывелі з залі.

Паводле МУС, кіраўніцтва ДСНС затрыманае за аб незаконнае адкрыцьцё або выкарыстаньне за межамі Украіны валютных рахункаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG