Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнэт-гандлі Беларусь аказалася на 7-м месцы ў сьвеце сярод пераходных краін


Онлайн-гандаль заваёўвае сьвет. Ён пазытыўна адбіваецца на прадукцыйнасьці кампаній. Акрамя таго, ён ўплывае на падвышэньне канкурэнтаздольнасьці. І лідзіруюць у гэтай галіне невялікія эўрапейскія краіны.

У ліку лідэраў сярод дзяржаў з разьвіцьцёвай эканомікай — краіны Паўднёвай Азіі, а паводле маштабаў пакупак, якія робяцца ў рэжыме онлайн, добрыя лічбы паказваюць краіны зь вялікай колькасьцю насельніцтва, уключаючы Бразылію, Кітай і Расею, гаворыцца ў новым дакладзе пра тэндэнцыі ў галіне інфармацыйнай эканомікі Канфэрэнцыі ААН па гандлі і разьвіцьцю (ЮНКТАД).

Паводле дадзеных экспэртаў ЮНКТАД, штогадовы абарот электроннага гандлю «ад бізнэсу да пакупніка» складае $ 1,3 трлн. Гэта нашмат менш, чым той жа паказчык для электроннага гандлю паміж кампаніямі, які дасягнуў $ 15 трлн. Тым ня менш, менавіта гэты від онлайн-гандлю расьце самымі хуткімі тэмпамі, асабліва ў краінах, якія разьвіваюцца. Чакаецца, што да 2018 году на дзяржавы з разьвіцьцёвай і пераходнай эканомікай будзе прыходзіцца 40% глябальнага электроннага гандлю, а доля разьвітых краіна скароціцца з 70 да 60%.

«Для спажыўцоў гандаль у Інтэрнэце дае шэраг пераваг — у чалавека зьяўляецца больш выбару, ён можа знайсьці тавар па нізкай цане, купіць яго ў любы час і атрымаць яго па пошце проста дадому», — лічыць Торбьёрн Фрэдрыксан з ЮНКТАД.

Паводле дадзеных экспэртаў, толькі ў ЗША доля даходаў ад электроннага гандлю вырасла з 19% у 2002 да 50% у 2012 годзе.

Праўда, пакуль карыстальнікі Інтэрнэту часьцей выкарыстоўваюць яго для зносін у сацыяльных сетках, чым для пакупак. У Расеі гэтыя паказчыкі складаюць, адпаведна, 40 і 82%. Шопінг пабіў сацыяльныя сеткі толькі ў Нямеччыне, Вялікабрытаніі і ЗША.

У глябальным маштабе ў галіне онлайн-гандлю лідзіруюць Люксэмбург, Нарвэгія, Фінляндыя, Канада і Швэцыя. У катэгорыі краін зь пераходнай эканомікай, на першым месцы — былая югаслаўская Рэспубліка Македонія, за ёй ідзе Сэрбія, а замыкае тройку лідэраў Расея. На пятым месцы — Грузія, а за ёй ідуць Украіна, Армэнія, Беларусь і Малдова.

Пра гэта са спасылкай на агенцтва Reuters піша сайт ru.investing.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG