Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Беларусі ва Ўкраіне: ніводзін беларус не загінуў на чыім-колечы баку ў Данбасе


Прыкладаў, калі б беларусы ваявалі на чыім-колечы баку на Ўсходзе Ўкраіны і загінулі, беларускія ўлады ня ведаюць.

Пра гэта заявіў амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка ў інтэрвію «Українським Новинам», адказваючы на пытаньне пра ўдзел беларусаў у баявых дзеяньнях у Данбасе.

«Ёсьць вярбоўшчыкі, якія прапануюць, мяркуючы па ўсім, зарабіць. Але нармальныя людзі на вайну не паедуць. Калі ў мяне ёсьць сям’я, уладкаваны побыт, калі ў мяне ёсьць праца, дык выбачайце мяне — куды я паеду? Гэта ж вайна. Прыкладаў, калі б беларусы ваявалі на чыім-колечы баку на Ўсходзе Ўкраіны і загінулі, мы ня ведаем», — заявіў ён.

Вялічка таксама заявіў, што ня ведае, ці ёсьць расейскія вайскоўцы ў Данбасе: «Гэта не да мяне пытаньне. Сказаць, што ёсьць — значыць, трэба мець доказы, а якія? Я на Данбасе ня быў, я гляджу тэлебачаньне, як і ўсе. Адны кажуць, што ёсьць, іншыя — што не».

Што тычыцца плянаў запусьціць вяшчаньне ў Беларусі ўкраінскага тэлеканалу, то, па словах Вялічкі, праца над гэтым пытаньнем працягваецца.

У жыцьці ёсьць такая тэза: калі ты зрабіў нешта хутка, але няякасна, усе забудуць, што ты зрабіў хутка, але калі ты зрабіў марудна, але якасна, усе забудуць, што ты зрабіў гэта марудна.

«Гэты праект патрабуе ўзважанасьці. Трэба вырашыць пытаньне зь фінансаваньнем. У жыцьці ёсьць такая тэза: калі ты зрабіў нешта хутка, але няякасна, усе забудуць, што ты зрабіў хутка, але калі ты зрабіў марудна, але якасна, усе забудуць, што ты зрабіў гэта марудна. Так, мы вельмі хочам рэалізаваць гэты праект, але ад жаданьня да рэаліі заўсёды ёсьць нейкі прамежак часу, які патрабуе дэталізацыі».

На пытаньне, ці супрацоўнічае Беларусь з «уладамі Данецкай і Луганскай абласьцей» у эканамічным пляне, Вялічка адказаў: «Як можна зь імі супрацоўнічаць? Ніякай выгады няма».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG