Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрт: саюзьнікі Масквы не прызнаюць Крым расейскім


Экспэрт па краінах былога СССР Аркадзь Дубноў пра ўзаемадачыненьні Расеі і яе бліжэйшых партнэраў на прасторы былога СССР.

Расея ў апошні час прадпрымае сур’ёзныя намаганьні для таго, каб замацаваць партнэрства з Армэніяй, Беларусьсю, Казахстанам і Кыргыстанам і, па магчымасьці, ператварыць яго ў саюзныя адносіны. Пакуль палітычны саюз ёсьць толькі зь Менскам, але эканамічны — ужо пашыраецца: у яго, акрамя Расеі і Беларусі, уваходзяць Казахстан і Армэнія, а Кыргыстан знаходзіцца на стадыі далучэньня.

Паводле Аркадзя Дубнова, які спэцыялізуецца на краінах былога СССР, Эўразійскі эканамічны саюз — «неданошанае дзіця, жыцьцё якога трэба забяспечваць цяпер вельмі сур’ёзнымі штучнымі мерамі».

«Яго нараджэньне супала з эканамічнымі і палітычнымі ўзрушэньнямі ў Расеі, натуральна, адбіваецца на адносінах Расеі з суседнімі краінамі. Гэтыя цяжкасьці дыскрэдытуюць ўсю канцэпцыю стварэньня ЭАЭС з усімі яго межамі і забаронамі. Кожная з краін ЭАЭС мае свой інтарэс. Лукашэнка адкрыта казаў, што яму цікавы саюз толькі да той пары, пакуль гэта забясьпечвае выгады для паставак па дэмпінгавых цэнах нафтапрадуктаў з Расеі. І ў якасьці платы за згоду быць адным з слупоў гэтага саюза ён патрабуе ад Расеі пастаянных фінансавых уліваньняў, шматмільярдных крэдытаў. Акрамя таго, ёсьць істотныя лініі напружаньня, з аднаго боку, паміж Бішкекам і Менскам (Бішкек абвінавачвае Менск ва ўкрывальніцтве зьбеглага прэзыдэнта Бакіева).

На думку экспэрта, для Масквы важныя знакі таго, што яе саюзьнікі гатовыя прызнаць яе права на Крым.

«Армэнія па гэтым пытаньні ўжо прадэманстравала сваю асаблівую пазыцыю — пры галасаваньні ў ПАРЭ па пытаньні пазбаўленьня расейскай дэлегацыі права голасу яна ўстрымалася. Пры гэтым, напрыклад, Азэрбайджан прагаласаваў супраць пазбаўленьня Расеі галасы ў ПАРЭ, а вось армяне — не, толькі ўстрымаліся. Гэта супала са шлейфам ад трагедыі ў Гюмры, дзе расейскі вайсковец Пермякоў забіў армянскую сям’ю і, увогуле, зь вельмі сур’ёзным супрацівам, унутраным расколам армянскіх элітаў ў адносінах да ўступу Ерэвану ў ЭАЭС».

Паводле Аркадзя Дубнова, суседзі Расеі не сьпяшаюцца прызнаваць Крым, каб не апынуцца пад заходнімі санкцыямі і гэтым самым яшчэ больш паглыбіць свае эканамічныя праблемы.

Чытаць цалкам размову на сайце «Голасу Амэрыкі» тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG