Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна хоча адзначаць 8 траўня як у Эўропе, расейская Дума асуджае


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Памяць пра перамогу ў Другой сусьветнай вайне Ўкраіна будзе адзначаць у адзін дзень з Эўропай — 8 траўня. Такі ўказ апублікаваны сёньня на сайце прэзыдэнта Пятра Парашэнкі.

Сьвята будзе называцца Днём памяці і прымірэньня і адзначацца штогод з мэтай годнага ўшанавання подзвігу ўкраінскага народу, яго вялікага ўнёску ў перамогу антыгітлераўскай кааліцыі ў Другой сусветнай вайне. Паводле міністра культуры Вячаслава Кірыленкі 9 траўня будзе традыцыйным Днём перамогі . Як патлумачыў дэпутат парлямэнту ад фракцыі «Бацькаўшчына» Іван Крулько, у парлямэнт таксама ўнесеная прапанова, каб як 8, гэтак і 9 траўня былі працоўнымі днямі.

Украінскія прапановы рэзка раскрытыкавалі ў расейскай Думе. Так, прадстаўнік фракцыі «Адзіная Расея» Франц Клінцэвіч заявіў, што Ўкраіна сёньня шукае любую падставу, каб адмежавацца ад Масквы. Іншыя прадстаўнікі Думы кажуць, што афіцыйны Кіеў хоча абмежавацца ад перамогі, а таксама «зьмяніць сыстэму каштоўнасьцяў украінцаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG