Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк прапануе рэфэрэндум па новай канстытуцыі Ўкраіны


Арсеній Яцанюк
Арсеній Яцанюк

Новая канстытуцыя мае прадугледжваць дадатковыя паўнамоцтвы і адказнасьць для рэгіёнаў, вызначыць прынцыпы працы судовай сыстэмы і сыстэмы барацьбы з карупцыяй.

Праект новай Канстытуцыі, верагодна, будзе вынесены на рэфэрэндум.

Паводле словаў украінскага прэм’ера Арсенія Яцанюка, новая канстытуцыя будзе прадугледжваць дадатковыя паўнамоцтвы і адказнасьць для рэгіёнаў, вызначыць прынцыпы працы судовай сыстэмы і сыстэмы барацьбы з карупцыяй, паведамляе УНІАН.

У пачатку сакавіка прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб стварэньні Канстытуцыйнай камісіі, якая будзе распрацоўваць зьмены ў Асноўны закон. Галоўнай задачай камісіі, па словах Парашэнкі, зьяўляецца ўмацаваньне незалежнасьці судовай улады, антыкарупцыйныя рэформы і дэцэнтралізацыя ўлады ў краіне. Прэзыдэнт пры гэтым адзначыў, што канстытуцыйныя рэформы павінны захаваць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.

Правядзеньне канстытуцыйных рэформаў, якія тычацца, у прыватнасьці, дэцэнтралізацыі ўлады ва Ўкраіне і «асаблівага статусу» тэрыторый, якія кантралююцца сэпаратыстамі на ўсходзе краіны, прадугледжана «комплексам захадаў па выкананьні менскіх дамоўленасьцяў», падпісаных у Менску 12 лютага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG