Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктара Януковіча-малодшага пахавалі ў Севастопалі


Месца верагоднага пахаваньня Януковіча-малодшага ў Сэвастопалі. 23 сакавіка 2015
Месца верагоднага пахаваньня Януковіча-малодшага ў Сэвастопалі. 23 сакавіка 2015

Украінскія СМІ паведамілі, што ў панядзелак у Севастопалі пахавалі малодшага сына экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча — Віктара.

Зьявіліся і фатаграфіі з «магчымага месца пахаваньня», паколькі пацьверджаньня таго, чыё цела ў магіле, няма.

Раней у гэты дзень Партыя рэгіёнаў афіцыйна пацьвердзіла гібель Віктара Януковіча-малодшага.

Віктар Януковіч-малодшы. Архіўнае фота
Віктар Януковіч-малодшы. Архіўнае фота

Напярэдадні зьявіліся супярэчлівыя паведамленьні пра гібель Януковіча-малодшага на возеры Байкал у Расеі. Расейскія СМІ са спасылкай на МНС Расеі сьцьвярджалі, што ў ДТЗ на Байкале памёр масквіч Віктар Давыдаў, якому гэтак жа, як і Януковічу-малодшаму, было 33 гады. Аднак прадстаўнік прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў, што ня можа ні пацьвердзіць, ні абвергнуць гібель сына Януковіча.

Картэж VIP-аўтамабіляў ля месца верагоднага пахаваньня Януковіча-малодшага ў Сэвастопалі. 23 сакавіка 2015
Картэж VIP-аўтамабіляў ля месца верагоднага пахаваньня Януковіча-малодшага ў Сэвастопалі. 23 сакавіка 2015

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG