Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 сакавіка: 221-я гадавіна пачатку паўстаньня Касьцюшкі


Вакзал Брэст-Цэнтральны. Аўтар: Алег Грыцавец

Вакзал Брэст-Цэнтральны. Аўтар: Алег Грыцавец

Пра падзеі новага дня, якія чакаюць Беларусь і сьвет сёньня.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Сусьветны дзень барацьбы з сухотамі.

Міжнародны дзень права на высьвятленьне ісьціны ў дачыненьні да грубых парушэньняў правоў чалавека.

Візыт у Беларусь дэлегацыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі на чале з каралём правінцыі Квазулу-Натал Мцімкхулу III. Дэлегацыя наведае «Агракамбінат Ждановічы», заводы МТЗ і БелАЗ.

Прэсавая канфэрэнцыя рэктара БДУ акадэміка Сяргея Абламейкі, прысьвечаная пачатку прыёмнай кампаніі ў БДУ, адбудзецца ў будынку рэктарату (вул. Бабруйская, 5, 2-гі паверх). Пачатак у 11 гадзінаў.

Менскі літаратурны музэй Петруся Броўкі адкрывае выставу мастацкіх работ Адама Глёбуса. Пачатак у 18.00.

Адам Глёбус

Адам Глёбус

У Менску, ў музэі Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а) пройдзе цырымонія ўручэньня літаратурнай прэміі «Дэбют» за 2014 год. Прэмія заснаваная ў сьнежні 2010 году Беларускім ПЭН-цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменьнікаў і дабрачынным фондам «Вяртаньне». Пачатак у 18.30.

У Менску пачынаецца «Эўрапеана» — фэстываль эўрапейскай прозы з кнігарняй «ЛогвінаЎ», з удзелам празаікаў і перакладнікаў з Чэхіі, Швэйцарыі, Польшчы, Канады і Беларусі.

У гісторыі:

1794 — у Рэчы Паспалітай пачалося ўзброенае вызваленчае паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі.

1882 — Роберт Кох абвясьціў аб адкрыцьці бактэрыі сухотаў.

1919 — У Гомелі пачалося антысавецкае паўстаньне пад кіраўніцтвам Уладзімера Стракапытова.

1984 — праведзены першы пробны рэйс першай лініі Менскага мэтро.

1996 — на заклік БНФ некалькі дзясяткаў тысяч чалавек выйшлі на вуліцы Менску, каб адзначыць Дзень Волі і выказаць пратэст супраць беларуска-расейскай інтэграцыі. Перад опэрным тэатрам адбыўся мітынг. Пасьля ўдзельнікі акцыі пайшлі да будынку тэлецэнтру на вуліцы Камуністычнай, дзе супраць іх былі ўжытыя спэцвойскі.

1999 — Пачатак бомбавых удараў НАТА па Югаславіі.

2005 — у Кіргізстане пасьля народных хваляваньняў (тульпанавая рэвалюцыя) быў зрынуты прэзыдэнт Аскар Акаеў.

2006 — у Менску пасьля 4-х дзён існаваньня разагнанае намётавае мястэчка, створанае падчас акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.

У гэты дзень нарадзіліся:

1874 — Сіднэй Рэйлі, ангельскі выведнік, арганізатар шэрагу акцый супраць савецкай улады.

1908 — Аляксей Глебаў, скульптар, народны мастак Беларусі 1934 — Юры Ступакоў, народны артыст Беларусі.

У гэты дзень памерлі:

1882 — Генры Лангфэла, амэрыканскі паэт і перакладчык.

1905 — Жуль Вэрн, францускі пісьменьнік-фантаст.

1948 — Мікалай Бярдзяеў, расейскі рэлігійны філёзаф.

1980 — Пятрусь Броўка, народны паэт Беларусі.

Цытата:

Часам трэба ахвяраваць шмат чым, каб выратаваць ўсё

Тадэвуш Касьцюшка

XS
SM
MD
LG