Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гюльнара Карымава «выдаіла» з тэлекамунікацыйных кампаній больш за мільярд даляраў


Іслам Карымаў з Гульнарай Карымавай
Іслам Карымаў з Гульнарай Карымавай

«Дачка прэзыдэнта Гюльнара Карымава, якая зараз знаходзіцца пад арыштам у Ташкенце, выдаіла зь міжнародных кампаній сотавай сувязі і тэлекамунікацыйных кампаній, якія працавалі і працуюць ва Ўзбэкістане, больш за 1 мільярд даляраў ЗША» — пра гэта паведамляе узбэцкая служба радыё «Свабода»

Большая частка гэтых сродкаў былі атрыманая ад вядучых кампаній Захаду сумнеўным спосабам.

Вынікі журналісцкага расьсьледаваньня з гэтай нагоды прадставіў 21 сакавіка нарвэскі Цэнтар па дасьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP).

Іслам Карымаў
Іслам Карымаў

Па дакумэнтах, атрыманых у выніку журналісцкага расьсьледаваньня, можна пацьвердзіць, што Гюльнара Карымава празь яе супрацоўнікаў, партнэраў і падначаленых атрымала сумы ў памеры больш за 1 мільярд даляраў ЗША ад такіх кампаній, як МТС Расеі, швэцкай TeliaSonera, якая працуе пад брэндам UCell, Вымпелком, які працуе пад брэндам Beeline, а таксама Mirkony Investment group ltd і Eastwell group.

Большая частка гэтых сродкаў былі атрыманая ад вядучых кампаній Захаду сумнеўным спосабам.

Прадукт 3-гадовай працы — 10-старонкавая справаздача — быў падрыхтаваны вядучым экспэртам OCCRP Мірандай Патручыч, а таксама прынамсі 10 журналістамі з краінаў Эўропы.

Дакумэнтальная база справаздачы складаецца зь фінансавых справаздачаў кампаній, розных афшорных рэестраў і зьвестак аб банкаўскіх рахунках, фінансавых дакумэнтаў і расьпісак.

«Ужо даўно гаварылася аб тым, што скандынаўскія і расейскія кампаніі сотавай сувязі былі вымушаныя плаціць Гюльнары Карымавай хабар. Дакумэнты, якія апынуліся ў нас на руках, паказалі, што Гюльнара Карымава аказалася больш прагнай, чым мы думалі, і яе карупцыйныя схемы пусьцілі карані значна глыбей» — сказала Міранда Патручыч.

Паводле справаздачы, сотні мільёнаў даляраў паступалі Гюльнара Карымавай на банкаўскія рахункі па сумнеўных плацяжах для бесперашкоднага забесьпячэньня дзейнасьці мабільнага апэратара сотавай сувязі ва Ўзбэкістане, для пракладкі аптычных кабэляў і стварэньня сетак WiMAX і Wi-Fi.

«Гюльнара Карымава з дапамогай дзяржаўных установаў Узбэкістану пагражала закрыцьцём кампаніям, якія не падпарадкуюцца яе патрабаваньням. Яна катэгарычна і ў безумоўным парадку патрабавала бясплатна долю ад кампаній. Звычайна яе доля ў звышпрыбытковых тэлекамунікацыйных кампаніях складала 26%» — гаворыцца ў справаздачы. У якасьці прыкладу прыводзіцца кампанія мабільнай сувязі COSCOM, якая пад ціскам Карымавай пакінула рынак Узбэкістану.

Цяпер у Швайцарыі замарожаныя 800 мільёнаў даляраў кампаніі Takiland Ltd, якая належыць, як сьцвярджаецца, Гюльнары Карымавай. Больш за 30 мільёнаў даляраў арыштаваныя ў Швэцыі.​

Міранда Патручыч ў сваёй справаздачы ўпершыню паспрабавала падлічыць усе даходы Гюльнары Карымавай з 2001 году толькі ў тэлекамунікацыйным бізнэсе. У наступныя месяцы Цэнтар абнародуе даходы і ад іншых прыбытковых кампаній ва Ўзбэкістане, падкантрольных Гюльнары Карымавай.

Цяпер у Швайцарыі замарожаныя 800 мільёнаў даляраў кампаніі Takiland Ltd, якая належыць, як сьцвярджаецца, Гюльнары Карымавай. Больш за 30 мільёнаў даляраў арыштаваныя ў Швэцыі.

Нарвэскі Цэнтар па даследаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці хоча прыцягнуць увагу сьледчых з дапамогай сваёй справаздачы да яшчэ сотняў мільёнаў даляраў Гюльнары Карымавай на дзясятках банкаўскіх рахункаў і ў інвэстыцыйных фондах.

З 2012 году ў больш чым дзесяці краінах Эўропы распачатыя крымінальныя справы, ў якіх фігуруе старэйшая дачка прэзыдэнта Узбэкістану Іслама Карымава. Генэральная пракуратура Узбэкістану таксама правярае бізнэс-дзейнасьць Гюльнары Карымавай.

Паводле заявы генэральнай пракуратуры Узбэкістану, зробленай увосень 2014 году, Гюльнара Карымава знаходзіцца пад хатнім арыштам, а яе паплечнікі атрымалі працяглыя тэрміны зьняволеньня.

Ёсьць сумневы, што Іслам Карымаў, які кіруе краінай чвэрць стагодзьдзя і зьбіраецца працягнуць сваё кіраваньне на прэзыдэнцкіх выбарах 29 сакавіка, ня ведаў пра «бізнэс», які вяла яго дачка. Патрапіўшы пад хатні арышт, Гюльнара Карымава паспрабавала выдаць сябе за апазыцыянэрку ў дачыненьні да рэжыму свайго бацькі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG