Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кнігарня «ЛогвінаЎ» сабрала ўсе грошы на штраф


Кнігарня «ЛогвінаЎ». Ігар Логвінаў
Кнігарня «ЛогвінаЎ». Ігар Логвінаў

Кнігарня сабрала 65 940 даляраў (каля 976 мільёнаў рублёў), пазначна на сайце выдавецтва, а гэта нават больш за суму ў 967 мільёнаў рублёў, якую неабходна выплаціць. Да 16 красавіка кнігарня павінна выплаціць першую частку штрафу.

Падсумоўваючы вынікі акцыі салідарнасьці з кнігарняй Павал Касьцюкевіч сказаў:

Павел Касьцюкевіч
Павел Касьцюкевіч

«Сабралі грошы, пакуль толькі радасьць перапаўняе нас. Хочам працаваць далей. Найбольш уражвае, што людзі адгукнуліся ад першага дня, нягледзячы на тое, што здавалася гэта гіганцкая, непад’ёмная сума. Мы вельмі ўдзячныя ўсім, нават за найменшыя ахвяраваньні. Далей будзем працаваць, ладзіць вечарыны, імпрэзы. Скінем аўральны рэжым і будзем працаваць у нармальным рэжыме і цешыць публіку літаратурнымі імпрэзамі. Зробім вялікі канцэрт, падзячым усім, хто ахвяраў, можа, нават фэстываль зробім. Каб людзі максымальна адчулі, што яны зрабілі вялікую справу, што цяпер гэта факітычна іх кнігарня».

Эканамічны суд Менску 9 студзеня 2015 году пастанавіў, што за гандаль безь ліцэнзіі «Кнігарня логвінаЎ» павінна заплаціць штраф і вярнуць «незаконны прыбытак». Агулам гэта 967 мільёнаў рублёў.

У 2014 годзе кнігарня шэсьць разоў безвынікова спрабавала атрымаць рэгістрацыю на гандаль кнігамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG