Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ абвінавачвае намесьнікаў Каламойскага ў злачынствах


Валянцін Налівайчанка

Валянцін Налівайчанка

Падчас спэцапэрацыі за карупцыйныя дзеяньні, спрыяньне кантрабандзе, выкраданьню людзей і вымагальніцтву ў зоне правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі (АТА) затрыманыя 16 супрацоўнікаў украінскіх праваахоўных органаў, арміі і спэцслужбаў.

Як паведаміў сёньня на брыфінгу ў Кіеве старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ) Валянцін Налівайчанка, падчас спэцапэрацыі за карупцыйныя дзеяньні, спрыяньне кантрабандзе, выкраданьню людзей і вымагальніцтву ў зоне правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі (АТА) затрыманыя 16 супрацоўнікаў украінскіх праваахоўных органаў, арміі і спэцслужбаў.

Паводле Налівайчанкі гэтыя злачынствы рабіліся на вызваленых і падкантрольных ўкраінскай уладзе тэрыторыях. Старшыня СБУ адзначыў, што сярод затрыманых — палкоўнік СБУ і міліцыянты, якія за грошы выдавалі грамадзянам фальшывыя пропускі.

Таксама старшыня СБУ абвінаваціў чыноўнікаў Днепрапятроўскай аблдзяржадміністрацыі ў фінансаваньні міжрэгіянальнай злачыннай групоўкі. Пра гэта ён заявіў на брыфінгу, адзначыўшы, што гаворка ідзе пра Генадзя Корбана і Сьвятаслава Алейніка, намесьнікаў старшыні Днепрапятроўскай аблдзяржадміністрацыі Ігара Каламойскага.

Паводле Налівайчанкі, згаданыя асобы пагражалі сьледчым СБУ ўжываньнем незаконных узброеных фармаваньняў. Ён адзначыў, што генэральная пракуратура аб’яднала некалькі крымінальных справаў у дачыненьні да службовых асобаў Днепрапятроўскай аблдзяржадміністрацыі, у тым ліку — і аб выкраданьні юрыста Аляксандра Вялічкі.

XS
SM
MD
LG