Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Большасьць расейцаў задавальняюць сучасныя межы Расеі...з Крымам


Адзначэньне першай гадавіны далучэньня Крыму ў Маскве.
Адзначэньне першай гадавіны далучэньня Крыму ў Маскве.

Толькі меншасьць расейцаў выступаюць за далучэньне да Расеі іншых тэрыторый. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў выніках апытаньня, праведзенага сацыёлягамі «Левада-цэнтра».

У ходзе дасьледаваньня 57% апытаных заявілі, што хацелі б і далей бачыць Расею ў яе цяперашніх межах. У папярэднія гады носьбітаў такіх поглядаў было істотна менш: напрыклад, год таму пакінуць Расею ў існуючых межах хацелі толькі 32%.

8% апытаных хочуць, каб да Расеі далучылася Беларусь, яшчэ 3% аддаюць перавагу далучэньню Беларусі і Ўкраіны, яшчэ 4% — Беларусі, Ўкраіны і Казахстану. 8% мараць пра ўзьяднаньне з усімі былымі савецкімі рэспублікамі, акрамя Прыбалтыкі, і яшчэ столькі ж хочуць бачыць Расею ў межах былога СССР. Акрамя гэтага, 64% рэспандэнтаў ня згодныя з тым, што РФ павінна любымі сродкамі, у тым ліку і сілай, утрымліваць пад сваім кантролем былыя рэспублікі Савецкага Саюзу.

Разам з тым большасьць апытаных па-ранейшаму ўхваляюць далучэньне Крыму да Расеі, 81% апытаных лічаць, што «далучэньне Крыму да Расеі — вялікае дасягненьне расейскага кіраўніцтва, станоўчыя наступствы якога расейцы адчуюць у будучыні».

На пытаньне, ці мае Расея права далучаць да сябе суседнія тэрыторыі на падставе заяваў, што расейцы, якія там пражываюць, знаходзяцца пад ціскам ці могуць пад яго патрапіць, 34% адказалі станоўча, 10% — адмоўна, а 47% адказалі, што Расея такога права наагул ня мае, але ў сытуацыі з Крымам павяла сябе годна і законна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG