Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму добра быць былым прэзыдэнтам


Рэмбрандт Піл, “Партрэт Томаса Джэфэрсана, трэцяга прэзыдэнта ЗША” .1800 год.

Рэмбрандт Піл, “Партрэт Томаса Джэфэрсана, трэцяга прэзыдэнта ЗША” .1800 год.

У Малдове шэсьць былых прэзыдэнтаў, ва Ўкраіне чатыры. Падчас інтэрвію Леанід Краўчук перапытаўся: «15 гадоў Лукашэнка кіруе?» Не ўкладвалася, што больш за 20, калі столькі лідэраў зьмяніліся ва Ўкраіне. Бо калі ёсьць былыя прэзыдэнты, дзейныя не баяцца сыходзіць.

Лукашэнка можа цяпер сысьці як галоўны міратворац, які выканаў гістарычную місію ў рэгіёне. Бо былым прэзыдэнтам быць добра — рэпутацыя, статус, магчымасьць удзельнічаць у палітыцы (як у Кучмы), ня сочаць за прыватным жыцьцём (як у Клінтана), адказнасьці меней, усе прэтэнзіі — да дзейнай ўлады, можна быць больш адкрытым і не баяцца паўтарыць трагічныя лёсы былых дыктатараў.

Але для гэтага трэба быць сапраўдным прэзыдэнтам...

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG