Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр стваральнік «эканамічнага цуду» Сынгапуру


Першы кіраўнік сучаснага Сынгапуру, стваральнік сынгапурскага «эканамічнага цуду» Лі Куан Ю памёр ва ўзросьце 91 год.
Некалькі дзён таму ён быў шпіталізаваны з пнэўманіяй у вельмі цяжкім стане, паведамляе Бі-бі-сі.


«Прэм’ер-міністар з глыбокім смуткам паведамляе аб сыходзе спадара Лі Куан Ю, першага прэм’ер-міністра Сынгапуру. Спадар Лі мірна памёр ў галоўным шпіталі Сінгапуру», — гаворыцца ў паведамленьні ўраду краіны.


У Сінгапуры аб’яўлена тыднёвая жалоба. На працягу гэтага часу над афіцыйнымі будынкамі будуць прыспушчаныя сьцягі.


Лі Куан Ю кіраваў краінай на пасадзе прэм’ер-міністра на працягу 31 году, з таго моманту як Сынгапур атрымаў незалежнасьць у 1959 годзе.
Менавіта пры ім Сынгапур ператварыўся з краіны «трэцяга сьвету» ў адзін з галоўных фінансавых цэнтраў сьвету. Эканамічныя рэформы, пачатыя палітыкам, прывялі былую брытанскую калёнію да эканамічнага дастатку, аднак праваабаронцы крытыкавалі Лі за абмежаваньне палітычных і асабістых свабодаў грамадзян.


У лістападзе 1990-га Лі Куан Ю пакінуў прэм’ерскі пост, ён стаў старэйшым міністрам, а ў жніўні 2004 году заняў спэцыяльна створаную для яго пасаду міністра-настаўніка Сынгапуру.

XS
SM
MD
LG